Кепскае надвор’е не перапыняе рэканструкцыю вуліцы Астроўскага

|

На адрэзку паміж вуліцамі Дзяржынскага і Пушкіна шмат будаўнічай тэхнікі. Частка асфальта разбурана і знята, вырыты катлаван.

Не ўсе кіроўцы былі падрыхтаваныя да новых абмежаванняў руху. Шматлікія аўтамабілі разварочваюцца перад знакам “Аб’езд” у пошуках іншага маршруту. Некаторыя – пераязджаюць проста па бардзюры і лесвіцы, якія былі зладжаны падчас першага этапу рэканструкцыі з боку меншага кавалка вуліцы Пушкіна (сляды ад колаў бачныя на здымку вышэй).

На час рамонту змянілі маршрут аўтобусы №6, №8, №20, №25Э, тралейбусы №2, №3, №7, №9, №11, адмененыя тралейбусы №15, №17. Уведзены новы часовы аўтобус №51, які курсуе ад Гарадской бальніцы №3 праз вуліцы БЛК, Горкага, Астроўскага, Пушкіна, Дубко ў сярэднім два разы на гадзіну.

Па планах, гэты кавалак вуліцы Астроўскага будзе перакрыты да 30 чэрвеня.

 

Здымкі аўтаркі