Другая паўфінальная перамога “Нёмана”

|

Пасля дня адпачынку каманды зноў сустрэліся на гарадзенскай арэне, на гэты раз гледачоў было больш, ужо 3000. Для падтрымкі “Шахцёра” з першага матчу засталося чалавек 15.

Як і ў першым матчы, гульня выдалася складаная. У самым пачатку першага перыяду лік адкрылі госці – Яўген Дадонаў перайграў Ігара Брыкуна і зрабіў лік 0:1. Нёман здолеў адыграцца толькі ў трэцім перыядзе. Лік зраўняў лепшы бамбардзір “Нёмана” Андрэй Макроў.

 

Гульня перайшла ў авертайм. Мацнейшымі там апынуліся гаспадары. Дакладны і прыгожы кідок на рахунку Арцёма Кіслага.

 

 

align=”left” alt=”ХК Нёман Кіслы” >Пасля матчу Арцём распавёў як атрымалася забіць вырашальную шайбу:

 

“Неяк само сабой атрымалася. Звычайна я так раблю, калі бліжэй да варот знаходжуся, а тут далёка было. Проста патрапіў, брамнік напэўна не чакаў. Я ўжо на змену хацеў ехаць, а тут Крыстэк перахапіў шайбу і атрымаўся такі выхад. Удала выйшла кінуць з развароту”.

 

Шайбы:

02,53 0:1 – Дадонаў (Яфіменка, Баукiн)

46,18 1:1 – Макроў (Антонаў, Крыстэк)

65,00 2:1 – Кіслы (Антонаў, Крыстэк)

Кідкі: 35:28 (15:7, 11:6, 8:10, 1:5)

 

“Нёман” робіць лік у серыі 2:0.

 

 

Пасля матчу Дзмітрый Краўчанка (галоўны трэнер “Нёмана”) сказаў:

 

“Атмасфера, вядома, класная, і гульня цікавая з двух бакоў. Гульня на гульню не падобная: калі мы першую гульню мелі пэўную перавагу, то ў другой перавага было ў руху па кутах пляцоўкі, але не ў руху на вароты. Гэта складана назваць перавагай, і было вельмі складана.

 

Нягледзячы на гэта, і мы стваралі моманты, і праціўнік. Не магу прад’явіць вялікіх прэтэнзій да гульцоў, гэта плэй-оф і ўсё ж такі гэта “Шахцёр”. Наша каманда малайцы, супернікі – нічым не горш, абедзве каманды б’юцца ад першай да апошняй секунды.

 

Вядома, задаволены вынікам, гэта прыемна, але, на жаль, 15 хвілін назад скончылася гульня, і гэта ўжо гісторыя. Едзем у Салігорск.”

 

Наступны матч “Нёман” правядзе ў Салігорску 16 сакавіка.

 

У іншай паўфінальнай гульні, якая адбылася 12 сакавіка, сустракаліся “Металург” і “Юніёр”, мацней апынуліся гаспадары з лікам 3:2 (2:0).

 

Здымкі hcneman.by