ААТ “Лідскае піва” збіраецца будаваць новы завод

|

Паводле генеральнага дырэктара кампаніі Аўдрыуса Мікшыса, грошы пойдуць на пашырэнне аднаго з аддзяленняў прадпрыемства, бурэнне другой артэзіянскай свідравіны  і на мадэрнізацыю вытворчасці.

 

Калі сітуацыя на рынку будзе спрыяльная, у 2015 годзе кампанія возьмецца за будаўніцтва новага завода.

 

ААТ “Лідскае піва” па выніках 2012 года займала 12,6% беларускага рынку піва і адзіная з айчынных кампаній прадэманстравала рост продажаў.

За год прадпрыемства рэалізавала ў Беларусі 142 мільёна літраў напояў, з якіх 65,7 мільёна літраў – піва.

11,9 мільёнаў літраў піва “Лідскае піва” накіравала на экспарт.

 

Асноўныя рынкі збыту – Расія, Германія, Літва, Казахстан, Малдова, Латвія.

 

Паводле http://grodno-region.gov.by

Здымак http://www.press-release.by