Крымінальная справа ў дачыненні Андрэя Пачобута спыненая
Паводле афіцыйнага прадстаўніка УСК па Гродзенскай вобласці Сяргея Шэршэневіча, у сувязі з тым, што высновы лінгвістычных экспертыз разыходзяцца, а ў часе папярэдняга следства не здабыта аб’ектыўных дадзеных, якія пацьвярджаюць здзяйсненне Пачобутам злачынства, сёння вынесена пастанова пра спыненне папярэдняга расследавання ў сувязі з недаказанасцю ўдзелу абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства.
Падпіска аб нявыездзе ў дачыненні Андрэй Пачобута адмененая.
Журналіст другі раз абвінавачваўся ў злачынстве паводле арт.367 КК.
Паводле следства, у публікацыях Пачобута “утрымліваліся паклёпніцкія выказванні ў дачыненні главы дзяржавы”.
Летам 2011 года журналіст быў асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай.
21 чэрвеня 2012 года Андрэй Пачобут зноў затрыманы, да 30 чэрвеня правёў у следчым ізалятары, а пасля вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.
Вінаватым сябе журналіст не прызнаў.
Паводле http://belapan.by