“Хаўер” на Гарадзеншчыне: вецер адключыў электрычнасць і адмяніў матчы
У Ваўкавыску 15 сакавіка хуткасць ветру дасягнула максімальнага паказчыку па краіне – 24м/с. Гэтакі ж моцны вецер быў зафіксаваны ў Валожыне.
Асаблівую шкоду цыклон прынес аўтамабільнаму руху паміж гарадамі. Яшчэ сёння застаецца затор 10-кіламетровай даўжыні на 60-70 кіламетры трасы Мінск-Гродна пад Валожынам. Рух на трасе перакрыты.
Учора ў другой палове дня ДАІ раіла кіроўцам, якія планавалі рухаюцца з захаду на ўсход, не выязджаць з Гродзенскай вобласці – тут сітуацыя лепшая, чым у рэшце краіны.
Наш сталы чытач з Наваградка выклаў у сваім блогу здымак, на якім можна ацаніць узровень бачнасці на вуліцах горада:
“Газета Слонімская” падрыхтавала відэа, дзе можна пабачыць учоршняе надвор’е ў Слоніме.
Цыклон закрануў таксама спартовае жыццё краіны. З-за надвор’я беларуская федэрацыя баскетбола адмяніла ўсе гульні чэмпіяната Беларусі, што мелі адбыцца ў гэтыя выходныя.
У вышэйшай лізе жаночага чэмпіяната адменана сустрэча плэй-оф гарадзенскай “Вікторыі” і мінскага “Гарызонта” (матч перанесены на 19 сакавіка). У мужчынскай першай лізе матчы БДУ (Мінск) супраць другой каманды “Гродна-93” перанесеныя на 22-23 сакавіка. Фінальны этап першай жаночай лігі, што меў адбыцца ў Гродне 16-17 сакавіка, перанесены на невядомы тэрмін.
Першы здымак: учорашнія завеі ў Слоніме, gs.by