Хакеісты “Нёмана” дабіраліся да Салігорска 26 гадзін!
У выніку трэці матч паўфінальнай серыі плэй-оф АЧБ перанеслі з суботы на нядзелю.
Як кажа Ігар, першыя 200 кіламетраў праехалі без праблем. Пасля, з-за моцнага снегападу, вырашылі спыніцца ў Несвіжы, каб не затрымацца ў начы на дарозе.
Камандзе ўдалося знайсці гасцініцу. “Ну, як гасцініцу… Штосці кшталту інтэрната. Але напісана “Гасцініца”” – тлумачыць далей гулец.
На наступны гарадзенцы выехалі параней, у 7.30, каб раней дабрацца і прасушыць форму – у шлях каманда выбралася адразу пасля трэніроўкі.
“Палову дарогі (заставалася 100 кіламетраў) праехалі – і сталі ў заторы. Ён расцягнуўся кіламетраў на 25” – расказвае Ігар. Тады ж зразумелі, што ўжо нікуды не паспеюць. Хлопцы не мерзлі, толькі вельмі хацелі есці.
Апынулася, што акурат у суботу ў Яраслава Крыстэка быў дзень народзін. Давялося сустрэць яго ў Нясвіжы.
Цалкам размову з Ігарам Брыкуном можна прачытаць тут.
Матч “Нёман”, дарэчы, прайграў з лікам 4-5…
Здымкі Instagram – @brik31