У Гродзенскім Новым замку прэзентуюць аднайменны альманах

|

На старонках выдання змешчана паэзія і проза сяброў СБП.

 

Амаль палову кнігі аздобілі тэксты літаратараў, якія не ўваходзяць у прафесійныя творчыя саюзы, але жывуць на Гарадзеншчыне і сваім густоўным мастацкім словам заўважна ўплываюць на сучасны беларускі літаратурны і культурны працэс.

Кампазіцыйна кніга падзелена на 5 частак — паэзія, проза, пераклады, крытыка (тут жа — край, дзённікі) і хроніка.

 

«Новы Замак» сабраў пад адной вокладкай прадстаўнікоў розных творчых пакаленняў, прыхільнікаў розных мастацка-эстэтычных традыцый, паэтаў, празаікаў, эсэістаў, літаратурных крытыкаў, перакладчыкаў. Сярод іх Сяргей Астравец, Данута Бічэль, Анатоль Брусевіч, Юрка Голуб, Міхась Губернатараў, Валянцін Дубатоўка, Ала Петрушкевіч, Юры Гумянюк, Аляксей Пяткевіч ды іншыя.

 

Разам з тым кніга атрымалася даволі маналітнай, паколькі ўсіх аўтараў аб’ядноўвае ўсведамленне непаўторнасці, унікальнасці сваёй малой айчыны – Краю над Нёманам.

А як вядома, рэгіянальны патрыятызм заўсёды быў тым надзейным падмуркам, на якім трымаецца кожная нацыянальная літаратура.

 

Пачатак імпрэзы 21 сакавіка ў 17:00.