Гродзенскія мытнікі затрымалі “кампутарную” кантрабанду

|

У пункце мытнага дагляду “Прывалка” ў часе спецаперацыі мабільная група аддзела па барацьбе з кантрабандай Гродзенскай рэгіянальнай мытні спыніла грузавы “Вольва”.

Беларускі перавозчык паводле дакументаў перавозіў з Літвы ў казахстан партыю кампутарных дэталяў.

 

Падчас дагляду выявілася, што, акрамя ўлічаных, у фуры перавозіліся яшчэ больш за 14 тысяч штук кантрабандных дэталяў.

Незадэклараваны тавар канфіскаваны, вядзецца праверка.

 

А некалькі дзён таму праваахоўнікі канфіскавалі ў гродзенскага прыватнага прадпрымальніка партыю аўтамабільных дэталяў.

Іх кошт – 136 мільёнаў рублёў.

 

Больш 80 адзінак запчастак да грузавікоў трапілі ў Гродна з Польшчы дробнымі партыямі праз розныя рункты пропуску.

 

Паводле http://gpk.gov.by