“Нёман” прайграў у трэцім матчы паўфіналу

|

Нагадаем, матч быў перанесены з 16 на 17 сакавіка з-за ўмоў надвор’я.

Варта аддаць належнае гарадзенскім заўзятарам, якіх было каля 100 чалавек у Салiгорску, яны не пабаяліся ні марозу, ні заснежаных дарог.

 

 

Што тычыцца гульні, то асноўны час завяршыўся з лікам 4:4 і каманды для вызначэння пераможцы перайшлі ў авертайму. У ім, на гэты раз, лёс усміхнуўся салiгарчанам. Перамогу “Шахцёру” на 68-й хвіліне матчу прынёс Яраслаў Чупрыс.

 

 

Шайбы:

1:0 Валерый Хлебнікаў (большасць) (Аляксей Яфіменка) 25:48

1:1 Вячаслаў Лісічкін (Андрэй Антонаў) 27:07

2:1 Ілля Камбовiч (большасць) (Аляксей Яфіменка) 29:08

3:1 Аляксей Яфіменка (Юрый Наваранка) 34:08

3:2 Андрэй Макроў (Яўген Лiсавец) 39:30

3:3 Іван Мядзел (без перадач) 43:26

3:4 Яраслаў Крыстэк (большасць) (Андрэй Макроў) 48:45

4:4 Аляксей Яфіменка (большасць) (Юрый Наваранка) 53:00

5:4 Яраслаў Чупрыс (большасць) (Юрый Наваранка) 67:19

 

Пасля матчу Дзмітрый Краўчанка, галоўны трэнер “Нёмана”, сказаў:


align=”left” alt=”ХК Нёман, Дзмітрый Краўчанка” >

– Першы перыяд пачалі даволі добра. Мне, ва ўсякім выпадку, спадабаліся нашы дзеянні, нягледзячы на тое, што перыяд завяршыўся нулявой нічыёй. Кантралявалі шайбу, ды гульню, лічу, трымалі пад сваім кантролем. Што адбылося пасля перапынку – для мяне застаецца загадкай. Выпусцілі ініцыятыву, чым скарыстаўся “Шахцёр”.


Акрамя таго, на мой погляд, падвойнае выдаленне вывела нас з каляіны. Што тут казаць – чатыры шайбы мы прапусцілі ў меншасці. На роўным месцы засталіся ўтрох, калі наш абаронца пайшоў высвятляць адносіны не там, дзе трэба. Ды і ці трэба было?


Затым атрымалася выраўняць гульню, выйсці наперад у ліку, а калі заставалася да фінальнай сірэны зусім трошкі – зноў адбылося выдаленне і мы прапусцілі. Паўтаруся, добра хлопцы гулялі. У мяне да падапечных няма прэтэнзій.

 

 

Чацвёртая паўфінальная гульня адбудзецца сёння, 18 сакавіка, у Салігорску.

 

А першы фіналіст ужо вызначыўся. Гэта леташні чэмпіён “Металург”. Каманда са Жлобіна абыграла “Юніёр” ва ўсіх чатырох матчах…

 

Здымкі hcshahter.by