У Ашмянскім раёне рэалізуюць чарговы транспамежны праект

|

Яго рэалізуюць Ашмянскі раён з беларускага боку і Віленскі – з літоўскага.

 

Беларуская частка праекта складае 65,7 тысячы еўра.

 

На гэтыя грошы будзе распрацаваны новы турыстычны маршрут па Ашмянскай узвышанасці, у тым ліку і віртуальная версія ў фармаце 3D.

 

Для краязнаўчага музея ў Ашмянах набудуць абсталяванне аўдыёгіда.

А для правядзення фестываля “Гальшанскі замак” з рыцарскім турнірам  – гістарычныя строі.

 

Запланаваны выраб партыі інфармацыйных стэндаў, турыстычных даведнікаў, мапаў, паштовак, каталогу “Майстры памежнага рэгіёна”.

Спецыялісты рэгіёнаў-ўдзельнікаў сустрэнуцца для абмену досведам.

 

Праект мусіць быць завершаны да лістапада.

 

Паводле http://subs.belta.by

Здымак http://region.grodno.by