“Il Bisonte Grodno” – чэмпіёны турніра заўзятараў

|

Матч выдаўся вельмі добры ў плане барацьбы і гульні. За фінальнай гульнёй прыйшло паглядзець каля 100 чалавек.

Усё мерапрыемствы турніра расцягнуліся на паўтара месяцы. Сем каманд ад пачатку і да канца біліся, каб здабыць хоць нейкія ачкі. Камусьці пашанцавала менш, камусьці больш. Але дакладна можна сказаць, што такія мерапрыемствы карыстаюцца вялікай цікавасцю.

За дадзеным турнірам сачылі не толькі ў нашым горадзе і краіне, але і ў многіх еўрапейскіх краінах: Англіі, Італіі, Даніі і г.д. Гэтак жа сачылі ў краінах СНД (Расія, Украіна, Казахстан). Менавіта для замежных заўзятараў вялася прамая тэкставая трансляцыя кожнага матчу.

Чэмпіёны (вышэй) і тыя, хто гэтым разам мусіць задаволіцца толькі другім месцам (ніжэй)

На кожным матчы прысутнічалі гледачы, заўзятары, якія перад матчам вывешвалі банэры каманд. Не застаўся турнір і без увагі журналістаў.

 

Капітан “Il Bisonte Grodno” – Сяргей Шэўчык, распавёў як гэта быць чэмпiёнам, як яго каманда ішла да поспеху, а таксама, што нас чакае ў наступным, трэцім па лiку турніры “Fans cup”:

 

align=”left” alt=”Fans Cup Grodno, Il Bisonte Grodno, Сяргей Шэўчык” >“Быць чэмпіёнам можна па-рознаму. Наш жа турнір створаны для футбольных фанатаў, такім чынам кошт перамогі ўзрастае ў разы. Бо адна справа заўзець за свой любімы клуб і назіраць, як твае ўлюбёнцы становяцца чэмпіёнамі. А калі табе выпадае шанец пазмагацца за трафей – трэба старацца гэты шанец выкарыстаць.

 

Быць чэмпіёнам вельмі прэстыжна. Пасля ўручэння кубка прыходзіць усведамленне таго, што доўгі шлях пройдзены. Наступае момант эйфарыі і шчасця, словамі гэта не перадаць.

 

Хацелася б адзначыць, што турнір быў праведзены другі раз. Самае цяжкае за намі. Бо часта бывае, што добрыя ідэі гінуць у самым пачатку.

 

Што тычыцца трэцяга турніру. З упэўненасцю можна казаць толькі аб адным, што ён адбудзецца. А вось калі менавіта і што будзе нас чакаць там – пакуль занадта рана рабіць якія-небудзь заявы.

 

Старт турніру будзе не раней верасня. Памятайце, што барацьба барацьбой – але сэнс турніру ў тым, каб прасоўваць нашу фанацкую культуру. І паказваць сябе з добрага боку.

 

Таксама хацелася б бачыць у турніры новыя каманды. Хопіць сядзець дома і глядзець матчы любімага клуба ў адзіноце. Не бойцеся ўзяць на сябе адказнасць і арганізаваць свой фан-клуб! У стагоддзе інфармацыйных тэхналогій знайсці аднадумцаў у горадзе не складана. Шукайце і знаходзіце адзін аднаго! Зробім наш турнір лепш разам!”

 

Здымкі Lambretta і Максіма Шынтара