Разводаў у Гродзенскай вобласці паменела на 31%

|

Колькасць шлюбаў у параўнанні з аналагічным перыядам павялічылася на 8,9%. Усяго зарэгістравана 464 шлюба.

 

На кожныя 2 шлюбы прыходзіцца 1 развод, але год таму сітуацыя была яшчэ горшай: 796 разводаў на 1000 шлюбаў.

 

Паводле упраўлення статыстыкі, на 1 лютага колькасць насельніцтва Гродзенскай вобласці склала 1058,1 тысяч чалавек.

У параўнанні з пачаткам года жыхароў на Гарадзеншчыне паменела на 300 чалавек.

 

За  месяц памерла на 246 чалавек больш, чым нарадзілася і на 152 больш, чым за аналагічны перыяд летась.

Нарадзілася 1255 дзяцей – на 244 больш, чым у студзені мінулага года.

 

Міграцыйны адток насельніцтва за месяц – 94 чалавекі.

 

Паводле http://belta.by

Здымак timesofmalta.com