Ацяпленне ў кватэрах будуць адключаць раней

|

Цяпер падача цяпла будзе прыпыняцца, калі сярэднесуткавая тэмпература паветра будзе трымацца на ўзроўні як мінімум  8 градусаў цягам 3 дзён.

 

Раней падставай для адключэння цяпла была вышэйзгаданая тэмпературная норма цягам пяці дзён.

 

Спачатку падача цяпла спыніцца ў грамадскіх, адміністратыўных будынках, на прамысловых прадпрыемствах, затым – у жылых дамах, інтэрнатах, гатэлях. У апошнюю чаргу – у дзіцячых установах, школах, медыцынскіх і сацыяльных установах, музеях, бібліятэках.

 

Рашэнне пра  адключэнне ацяплення прымаюць мясцовыя выканаўчыя ўлады.

Паводле Мінжылкамгасу, сёлета, нягледзячы на анамальна халодную вясну, адключэнне ацяплення ў дамах  плануецца ў сярэдзіне красавіка, паведаміў начальнік упраўлення энергетыкі і навукова-тэхнічнага развіцця міністэрства Вячаслаў Шмідт.

 

У апошнія 7 гадоў падача цяпла ў жыллёвы фонд Мінска спынялася менавіта ў сярэдзіне красавіка.

Толькі  ў 2011 годзе пратрымалася да 21 красавіка, а ў цёплы красавік 2008 года ацяпленне адключылі ўжо 11 красавіка.

У сярэднім ацяпляльны сезон у Беларусі працягваецца 185 дзён.

 

Паводле http://www.belta.by