Змена клімату ў басейне Нёмана прынясе пацяпленне
Пра гэта паведаміў на міжнародным семінары па кіраванні воднымі рэсурсамі басейна Нёмана прафесар Віленскага ўніверсітэта Эгідыус Рымкус.
Даследванні клімата басейна Нёмана за перыяд з 1961 да 2010 года паказалі, што колькасць ападкаў павялічваецца, змяньшаюцца сцёкі водаў і змяняецца склад вады.
Калі тэндэнцыі захаваюцца, то незваротныя змены клімату адбудуцца ў другой палове стагоддзя.
Паводле галоўнага спецыяліста Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы Гінтарэ Бевайніене, Беларусь, Расія і Літва актыўна працуюць над мінімалізацыяй зменаў у басейнах транспамежных рэк.
У прыватнасці, вядуцца перамовы пра падпісанне дамовы па ахове навакольнага асяроддзя, перадусім водных рэсурсаў у транспамежных басейнах.
Дамова дазволіць рэгуляваць дзеянні ў сумесным кіраванні басейнамі рэк і створыць умовы для аператыўнага абмену досведам і інфармацыяй.
Змены клімату ў басейне Нёмана вывучаліся ў часе праекта “Кіраванне воднымі рэсурсамі басейна ракі Нёман з улікам адаптацыі да зменаў клімату”.
Мэта праекта – удасканаленне інтэграванага кіравання воднымі рэсурсамі ва ўмовах змены клімату на прыкладзе Нёмана і выпрацоўка мерапрыемстваў па адаптацыі да змены клімату ў басейне Нёмана.
Праект рэалізаваны Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН ва ўзаемадзеянні з Праграмай развіцця ААН у Беларусі.
Паводле http://www.belta.by