У Гродне адзначалі дзень cвятога Патрыка
Афіцыйным сімвалам свята з’яўляецца канюшына – графічная выява патройнага ліста канюшыны. Папулярныя таксама лепраконы (персанажы ірландскага фальклору), нацыянальныя сцягі Ірландыі ды наогул зялёны колер.
Чым запомнілася свята ў Гродне, дык гэта музыкай і танцамі. Хацелася б адзначыць месца правядзення: паб “Куба” старанна падрыхтаваўся да гэтага мерапрыемства.
Кожнаму прапаноўвалася патанчыць і выпіць папулярнага ірландскага піва “Guinness”. Гэтак жа кожнаму наведвальніку прапаноўвалі малюнак на твары з сімволікай свята. Усе госці засталіся задаволеныя і з нецярплівасцю чакаюць наступнага года.
У Дзень Святога Патрыка кожны можа стаць ганаровым ірландцам – калі толькі захоча!
Як адзначалі Дзень святога Патрыка ў свеце можна паглядзець на здымках, сабраных Irish Independent.
Здымкі аўтара ды Яўгена Кандратовіча, а таксама LO_ok.