Гродна далучыцца да сеткі памежных універсітэтаў?
“Гэта мае быць саюз суседзяў, якіх аб’ядноўвае геаграфія, міжкультурнасць, нацыянальныя меншасці”, – так тлумачыць кіраўнік беластоцкага ўніверсітэта свой план. Разам вучэльні маглі б праводзіць даследванні, выдаваць публікацыі. Сетка магла б са значна большым поспехам падаваць заявы на праекты Еўрапейскай Камісіі.
Для студэнтаў мог бы быць створаны сваеасаблівы “малы Erasmus” – рэгіянальная сістэма студэнцкага абмену. Пажарожжа паміж любымі двума ўніверсітэтамі сеткі не заняло б больш чым дзень
Учора рэктар Леанард Этэль наведаў Львоў, некалькі дзён таму даслаў прапановы ў Брэст. “Там ёсць цікавасць да супрацоўніцтва”, – кажа Яраслаў Мацвеюк, прадстаўнік рэктара па справах супрацоўніцтва з універсітэтамі Усходняй Еўропы.
У Гродне прафесар Этэль з супрацоўнікамі быў 10 дзён таму.
Рэктар лічыць, што існуе шанец падпісаць дамову паміж універсітэтамі яшчэ ў гэтым годзе. Гэта стане наступным крокам у новай палітыцы вучэльні – “адкрыцці на Усход”.
Паводле poranny.pl
Здымак Anatol Chomicz, poranny.pl