Tut.by і “Атлант Тэлеком” правядуць у Гродне канферэнцыю

|

Будуць закранутыя пытанні распрацоўкі і прасоўвання сайтаў, функцыянавання ў інтэрнэце гандлёвых пляцовак, капірайтынга, магчымасцяў беларускіх хостынг-правайдараў, працы тэхнічнага рэгістратара даменнай зоны BY, выкарыстання эфектыўнай інтэрнэт-рэкламы і прасоўвання ў сацыяльных сетках.

 

Дакладчыкі прапануюць практычны погляд на праблемы і падзеляцца досведам стварэння ў Беларусі паспяховых праектаў.

 

Паводле дырэктара ААТ “ТУТ БАЙ МЕДЫЯ” Аляксандра Чакана,  “Дзелавы інтэрнэт” – гэта адукацыйны праект, які дазваляе актывізаваць бізнес-працэсы і стымуляваць з’яўленне ў Беларусі якасных і эфектыўных інтэрнэт-праектаў.

 

Удзел у канферэнцыі бясплатны.

Да ўдзелу запрашаюцца профільныя спецыялісты, уладальнікі і аўтары інтэрнэт-праектаў і крам, маркетолагі, кіраўнікі прадпрыемстваў і аддзелаў.

 

Абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў  – на афіцыйным сайце мерапрыемства www.di.by. 

 

Паводле http://it.tut.by