Майстар аўтавучэбнага камбіната атрымліваў грошы за “ліпавыя” заняткі
Да спецыяліста, які працаваў у адным з філіялаў Гродзенскага аўтавучэбнага камбіната, звярталіся будучыя кіроўцы аўтобусаў.
Навучэнцы імкнуліся неафіцыйна пазбегнуць практычных заняткаў і прапанавалі майстру праводзіць заняткі толькі на паперы.
Ён атрымліваў заробак і бензін, а вучні – вольны час.
Варта адзначыць, што практычныя навыкі будучыя кіроўцы сапраўды мелі, бо праблем у часе іспытаў у Дзяржаўтаінспекцыі ў іх не ўзнікала.
Махлярствы майстра адбываліся некалькі гадоў таму. Ён паспеў стаць начальнікам філіяла, калі ім зацікавіліся супрацоўнікі мясцовага раённага аддзела міліцыі.
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак http://www.memst.kz