“Нёман” у фінале!
Трэці раз запар “Нёман” будзе гуляць у фінале. І другі раз супернікам гарадзенскай каманды з’яўляецца жлобінскі “Металург”. Нагадаем, два мінулыя гады “Нёман” заставаўся без залатых медалёў. Цікава што будзе ў гэтым годзе.
Крызу аб апошнім матчы (20.03.2013)
У пачатку першага перыяду Сяргей Маляўка адкрыў лік. На 13-й хвіліне Яўген Дадонаў яго зраўняў. У другім перыядзе каманды абмяняліся галамі – на дакладны кідок Уладзіміра Маркелава адказаў Арцём Кіслы.
У трэцім перыядзе Вячаслаў Лісічкін вывеў “Нёман” наперад, аднак затым Сяргей Стась зноў аднавіў раўнавагу і перавёў сустрэчу ў авертайм, у якім перамогу гаспадарам прынес дакладны кідок Андрэя Коршунава ў большасці.
Шайбы:
01.48 1:0 – С. Маляўка (Лiсовец, Фабуш)
12.54 1:1 – Дадонаў (Стась, Камбовiч)
24.24 1:2 – Маркелаў (Еронаў)
27.17 2:2 – Кіслы (Лісічкін, Коршунаў)
41.46 3:2 – Лісічкін (Баярчук, Кіслы)
45.25 3:3 – Стась (Маркелаў, Вераймейчик)
60.22 4:3 – Коршунаў (Крыстэк, Хомэр – больш.)
Кідкі: 42:38 (10:15, 12:15, 18:8, 2:0)
А цяпер успомнім увесь шлях, які “Нёман” зрабіў да фіналу.
У сезоне, у турнірнай табліцы гарадзенская каманда заняла трэцяе месца, тым самым забяспечыла сабе выхад у плэй-оф АЧБ.
На стадыі 1/4 у супернікі “Нёману” трапіліся абласныя суседзі ХК “Ліда”
2013.03.01 “Нёман” – “Ліда” 8:2
2013.03.02 “Нёман” – “Ліда” 4:3
2013.03.05 “Ліда” – “Нёман” 1:8
Гарадзенцы без праблем справіліся з “Лідай”, выніковы лік 3:0.
Далей у паўфінале “Нёман” выйшаў на грознага “Шахцёра”, які ў турнірнай табліцы заняў чацвёртае месца. Не варта забываць, што гэтая каманда шмат каму патрапала нервы ў сезоне.
Таму і “Нёману” прыйшлося складаней. У кожным матчы назіралася жорсткая барацьба. Варта заўважыць, што ў асноўным каманды перамагалі ў авертайме.
2013.03.11 “Нёман” – “Шахцёр” 3:0
2013.03.13 “Нёман” – “Шахцёр” 2:1 (АД)
2013.03.17 “Шахцёр” – “Нёман” 5: 4 (АД)
2013.03.18 “Шахцёр” – “Нёман” 3: 4
2013.03.20 “Нёман” – “Шахцёр” 4: 3 (АД)
Як “Шахцёр” не стараўся, “Нёман” быў мацнейшы, выніковы лік у паўфінале 4:1.
Далей фінал…
Галоўны трэнер “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка кажа пра будучую гульню з “Металургам”:
“Параўнайце леташні жлобінскі “Металург” і цяперашні, з якім трэба будзе гуляць у фінале. У “Металургу” фізічныя якасці – 100%, дысцыпліна – 100%. Я не ведаю, якія там мінусы ёсць. У іх і няма мінусаў, і фаварытам будзе лічыцца “Металург”.
Што тычыцца прозвішчаў і імёнаў, наша каманда ў гэтым годзе слабей. Але яна КАМАНДА! Гэта зусім розныя рэчы. І тая была каманда, але цяпер інакш. У камандзе ёсць лідары, у камандзе ёсць сіла!”
Падтрымлiваем “Нёман” i чакаем фіналу.
Здымкі hcneman.by і vk.com/public_hc_neman_grodno