24 жніўня ў Свiслачы адбудзецца вялікае рэгіянальнае свята
– Мерапрыемства праводзіцца ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Латвія–Літва–Беларусь” і згодна з праектам “Супрацоўніцтва і культурны дыялог гарадоў Укмерге і Свіслач”, – гаворыць дырэктар свята, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Паўлючэня. – Звернемся да гістарычнай эпохі свіслацкага кірмашу XVIII-XIX стагоддзяў – часоў уладальніка Свіслачы графа Вінцэнта Тышкевіча.