20 тысяч за еўра: што і за колькі прадаюць у беларускіх duty free
Калісьці на беларускай мяжы было больш за 50 крам duty free. Усе яны былі зачыненыя па ўказе прэзідэнта ў канцы 2007 года з-за парушэнняў з продажам алкагольнай прадукцыі. У лістападзе беларускія “шопы” пасля доўгага перапынку аднавілі сваю працу. Карэспандэнт TUT.BY наведала “д’юцік”, які пачаў працу 12 лістапада ў пункце пропуску “Беняконі” на мяжы з Літвой.