Да ратавання старадаўніх будынкаў у цэнтры Гродна падключылася пракуратура
Шматлікія маладыя гродзенцы ніколі не бывалі ўнутры дома Мураўёва, што ў самым сэрцы старога горада, не бачылі інтэр’ераў “Дома з лілеямі”. Рамонтныя працы зацягваюцца на гады. У гістарычныя будынкі ўстаўляюць пластыкавыя вокны і дзверы. Кропка незвароту ў гэтай гісторыі пройдзеная – за справу ўзялася абласная пракуратура.