Дзякуючы “Гадзіне Зямлі” Гарадзеншчына зэканоміла 40 тыс. кВт электраэнергіі
Акцыя “Гадзіна Зямлі” прайшла ў суботу 29 сакавіка з 20.30 да 21.30. У межах акцыі, па дадзеным Гродзенскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем топліўна-энергетычных рэсурсаў, было адключана асвятленне адміністратыўных будынкаў ва ўсіх раённых цэнтрах і ў Гродне, а таксама ў шэрагу офісаў і ўстаноў адукацыі.