“Кожны раз, як вяртаюся ў Горадню, аб’язджаю яе на ровары, і гляджу, ці яшчэ які будынак не знік”
Руйнаванне гістарычных будынкаў у Горадні пад выглядам рэстаўрацыі – банальнае невуцтва ці мэтанакіраваная палітыка вынішчэння нацыянальнай ідэнтычнасці ды гістарычнай памяці? Гарадзенскія гісторыкі ды адмыслоўцы падлічваюць страты горада і думаюць, як ратаваць спадчыну.