Нашы “Вочы”
Яркім момантам суботняга вечаровага канцэрту ў межах Фестывалю нацыянальных культур стаў выступ гурта “Вочы”. Музыкі выгодна адрозніваліся на фоне рускамоўных папсова-“жоўценькіх” песенак прафесійным выкананнем, глыбінёй, добрымі вершамі.