20 верасня ў Гродне пачне працаваць скейт-парк
У Гродне пад Старым мастом на паркоўцы каля рэстарана “Вена” будуецца скейт-парк: канструкцыі для катання і сцэна. У апошні час тут збіраецца шмат моладзі. Хлопцы і дзяўчаты самастойна будуюць трэнажоры для актыўнага адпачынку.