У гарадзенскім доме Доктара Эсперанта працягваецца рэканструкцыя
Акуліст Людвік Заменгоф жыў у Гродне ў 1893-95 гадах. Яго называлі Доктарам Эсперанта, бо менавіта ён вынайшаў міжнародную мову, якую назваў эсперанта. У горадзе захаваўся двухпавярховы дом з мансардай на вуліцы Кірава, 5, дзе жыў Заменгоф. Будынак у стане рэканструкцыі.