Шануй чужое, любі сваё: колькі дзяцей навучаецца ў Гродне па-беларуску
У Гародні ў верасні 2014 года, дзякуючы агульнай працы аддзелаў адукацыі і адміністрацый школ, бацькоўскага камітэта беларускіх класаў і Таварыства беларускай мовы, ўпершыню ў ХХІ ст. былі адкрыты адразу два першыя беларускія класы, дзе ўсе прадметы выкладаюцца па-беларуску. Таксама ўпершыню ў горадзе, для абодвух вучняў, якія паступілі ў 5 клас гімназіі №10, створаны ўмовы для навучання асноўных прадметаў па-беларуску. Для Гародні, дзе па перапісу насельніцтва кожны трэці лічаць роднай беларускую мову, а 23 тыс. чалавек дома на ёй размаўляюць, – 15 вучняў гэта вельмі мала.