Аляксандр Дзешкавец: “Беларускае пры першай магчымасці непазбежна прабіваецца праз асфальт”
Працы таленавітых дызайнераў другі год шукае на фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! кампанія Universal Press, якая займаецца вытворчасцю карпаратыўных сувеніраў і прома-прадукцыі. Пра “вышымайкі” і праблемы беларускіх сувеніраў і дызайну з нацыянальнымі элементамі разважае Аляксандр Дзешкавец, кіраўнічы кампаньён кампаніі.