Вандалы апаганілі святыні ў Гродзенскім раёне
Жыхары Капцёўкі і Калпакоў знаходзяцца ў стане шоку. Такога ў гэтай ціхай мясцовасці не памятаюць нават старажылы. За некалькі начэй невядомыя апаганілі касцёл і царкву, разбілі шкло ў будынку выканкама і краме, знялі і сагнулі паклонныя крыжы.