Што чакае фарты Гродзенскай крэпасці?
Гродзенскія фарты стогадовай даўніны фармальна ёсць у спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей, але ў рэальнасці з імі адбываюцца розныя дзіўныя рэчы. Адзін разбурылі, каб пабудаваць фабрыку, іншы зраўнялі з зямлёй пад могілкі, яшчэ адзін ператварыўся ў слуп пасярод поля.