Як лідскі піўзавод вырас на фінскіх інвестыцыях
“Мы зрабілі стаўку на эвалюцыйную мадэль развіцця, а не рэвалюцыйную”, – кажа гендырэктар “Лідскага піва” Аўдрыус Мікшыс, прэзентуючы вынік мадэрнізацыі піўзавода, якая за шэсць гадоў вылілася ў 81 млн еўра. За гэты час былі не толькі падвоеныя вытворчыя магутнасці, закуплена новае абсталяванне і пабудаваны лагістычны комплекс, але і змяніўся падыход людзей да справы. Апошняе Мікшыс называе самым галоўным вынікам інвестыцый.