Молада-нязелена. Лепшых маладых майстроў выбіраюць у Гродзенскай вобласці
У свае 17-20 гадоў яны ўжо віртуозна валодаюць прафесійнымі інструментамі. У кагосьці ў актыве цэлы жылы дом, хтосьці цалкам можа працаваць на складанай вытворчасці, а хтосьці ўжо прадставіў сваю калекцыю адзення. На рэгіянальным этапе адбору конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills, які праходзіць у гэтыя дні ў Гродне, моладзь яшчэ раз даказала, што працаваць рукамі не развучылася. Праўда, лепшыя маладыя майстры рэгіёну сцвярджаюць, што залатымі рукі без светлай галавы не стануць, піша Белта.