Уладальнікі гарадзенскай этнакрамы “Цудоўня”: “Ідзе перыяд выхавання новага беларуса”
Гандлёва-культурная прастора “Крама Ц” аб’яднала пад адным дахам краму-клуб “Кубік”, краму экамэблі “33 комода” і этнакраму “Цудоўня”. Апошняя пазіцыянуе сябе не толькі як бізнес, а хутчэй як утульнае месца, дзе можна з карысцю і прыемнасцю правесці час на цікавых імпрэзах і прыдбаць якасныя вырабы беларускіх рамеснікаў. Менавіта папулярызацыю і развіццё рамесніцтва і лічыць сваёй звышзадачай “Цудоўня”. Зялёны партал Гродзеншчыны пагутарыў з уладальнікамі “Цудоўні” Андрэем і Надзеяй аб прыродзе і экалагічным ладзе жыцця беларусаў, аб пераемнасці традыцый і аб самых папулярных беларускіх прыродных матэрыялах.