Фірму былога палітвязня Мікалая Аўтуховіча могуць пазбавіць ліцэнзіі
Прыкладна месяц таму некалькі кіроўцаў ваўкавыскай фірмы «Ніка-таксі 22222» (стваральнік кампаніі – былы палітзняволены Мікалай Аўтуховіч) заявілі пра тое, што гатовыя пачаць страйк. Таксісты пратэставалі супраць намераў мясцовай транспартнай інспекцыі аштрафаваць кіроўцаў за перапрацоўку.