Віктар Марціновіч: Брэст – гэта новае Гродна
Вы, безумоўна, памятаеце, як усе мы любілі Гродна. Цудоўны каталіцкі горад, забудаваны палацамі і касцёламі, паказваў нам іншую Беларусь, не тую, якая бачная ў Мінску. Лесвіца, што вяла ад ракі да верхняга замка, уваходзіла ў мой асабісты топ самых прыгожых мясцін краіны.