“Что-то не так!” Как в Werden изобрели “бейгл по-гродненски”
Гастрабар Werden у Гродне адкрылі пецярбуржцы, адзін з якіх з дзяцінства прыязджаў сюды да бабулі і дзядулі. Установа вельмі прыемная: цікавы інтэр’ер, разнастайная кухня, сімпатычны персанал. Усё – тыпова піцерскае, нават барадатыя супрацоўнікі; не здзіўлюся, калі ў падсобным памяшканні ў іх працуе падпольны барбершоп. Гэта нешта сярэдняе арыфметычнае ўсіх устаноў на вуліцах Рубінштэйна і Жукоўскага ў Пецярбургу. Але мы не ў ваколіцах Ліцейнага праспекта, і годную канкурэнцыю хлопцам тут скласці няма каму.