Гісторык Андрэй Вашкевіч: У гістарычным цэнтры Гродна – месца для пешаходаў і тралейбусаў

Гродзенцы любяць фарсануць еўрапейскацю свайго горада: вузкія вулачкі ў цэнтры, замкі і касцёлы трохі нагадваюць Кракаў або Прагу. Але гісторыкі і краязнаўцы даўно б’юць трывогу: старадаўняе аблічча Гродна незваротна страчваецца. “Рэканструкцыя” ў разуменні гарадзенскіх уладаў часта прыводзіць да сумнага выніку: кожны год мы не далічваемся старых будынкаў, якія можна было б выратаваць. А “рэстаўрацыя” часта нагадвае касметычны рамонт дрэннай якасці. Яшчэ адна праблема – транспартная загружанасць. Праз гістарычны цэнтр кожны дзень праязджаюць патокі машын. Гісторыкі ўпэўненыя, што такая нагрузка можа прывесці да заўчаснага разбурэння шматлікіх старых будынкаў.

Гродзенская веласям’я: Ездзіць разам на ровары крута, але Гродна пакуль непрыязны да веласем’яў горад

Гарадзенец Леанід вельмі шмат перасоўваецца на ровары. Яго захапленне падзяляе ўся сям’я: жонка Кацярына, трохгадовы сын Даніла, які марыць перамагаць на веламарафонах, і 11-месячная Маргарыта, якая пакуль ездзіць у велакрэсле за спіной у таты. І нягледзячы на тое, што інфраструктура ў нашым горадзе пакідае жадаць лепшага, маладая сям’я часта ездзіць на велапрагулкі. Як гэта, круціць педалі ўсёй сям’ёй, распавялі “Гродзенскаму зялёнаму парталу” Леанід і Кацярына.