“Антоша, пашукай мяч пад яблыняй”. Бейсбалісты са Скідзеля рыхтуюцца да Алімпіяды 2020 года
“Дзесяць інінгаў супраць “Мінску” гулялі, уяві?” Інінгі, дагаўты і хоўм-раны — у Скідзелі шмат хто разумее, пра што ідзе гаворка. У гэтым 10-тысячным гарадку пад Гародняй гуляе адна з наймацнейшых у Беларусі каманд па бейсболе. З трох школ тут, бадай, няма ніводнага класа, дзе б не было бейсбалістаў. Чаму адзіная каманда вобласці не збірае стадыёнаў і як беларуская мова дапамагае ў бейсболе, Свабода даведалася падчас гульні ў Скідзелі.