“Бесяць нашыя стэрэатыпы”. Каралева беларускага тверка Оля Лета пра комплексы і талерантнасць
Оля ляжыць у крэсле-мяшку і ўспамінае Канфуцыя. Тыпу займайся тым, што падабаецца, і не прапрацуеш ані дня ў жыцці. Дзяўчына напаўняе гэтую фразу сэнсам свайго існавання. Яна жыве ў Гродне, любіць танцаваць, вядзе рэнтабельны бізнес і, так ужо атрымліваецца, перыядычна самым розным чынам узбуджае грамадскасць. Хтосьці лайкае, хтосьці піша гнеўныя пасты аб прамой сувязі тверка з прастытуцыяй. На Олю гэта ніяк не ўплывае. Яна, кіруючыся запаветам Алега Газманава, пакідае сабе толькі ясныя дні і разважае пра ступень унутранай свабоды беларусаў. Піша onliner.by.