Арганізатары Hrodna Media Weekend: “Рэагуем на актуальныя патрэбы медыйшчыкаў”
24-25 верасня паўсотні блогераў, рэдактараў, актывістаў пераймалі лепшы досвед медыямэнаджмэнта ў беларускіх калег. Два інтэнсіўныя дні майстар-класаў, дыскусій, прэзентацый, удзельнікі з розных куткоў краіны, спікеры з багатым прафесійным даробкам. Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар” падрыхтавала праграму на самыя апошнія запатрабаванні журналістаў і актывістаў, якія вядуць свае інфапраекты, піша baj.by.