Замест арыстакратаў – кітайцы
Аўтамабільную выставу «Гродна Аўта 2010» усе чакалі з нецярпеннем. Аматары шыкоўных машын спадзяваліся, што прыедуць калі не «Ламбарджыні» і «Ферары», то хаця б больш менш эксклюзіўныя аўтосы… Аднак, пасля амаль тыдня ад яе пачатку можна сказаць – атрымаўся поўны пшык.