Чаму і каму патрэбна «згарнуць балаган»?
З пачатку развіцця грамадства і да сённяшніх дзён людзі шукаюць хлеба і відовішчаў. Раней толькі багатыя маглі дазволіць сабе паход у тэатр, а просты народ задавольваўся выступамі вулічных артыстаў. Часы змяняюцца, і цяпер кожны можа купіць квіток на канцэрт, а вось ці развіваецца вулічная культура?