Адкуль пайшлі шары на елцы?
Старыя калядныя паштоўкі, елачныя цацкі, беларускія батлейкі і лялькі, традыцыйныя шопкі, адзенне калядоўшчыкаў і іншыя экспанаты былі прадстаўлены на выставе “Каляды на Беларусі”, адкрыццё якой адбылося 22 снежня ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі.