У Ашмянах асуджаны малады чалавек, які напаў на сямейную пару
Да трох гадоў зняволення прыгаварыў суд 24-гадовага Аляксандра Г. за асабліва злоснае хуліганства. Вечарам 16 кастрычніка 2011 года на вуліцы Савецкай ён пабіў мужчыну, а потым здзекаваўся з яго жонкі.