“Нёман”. Гісторыя матацыкла
Матацыкл “Нёман”, які выпускалі ў Гродне ў міжваеннае дваццацігоддзе, быў, бадай, адным з лепшых на той час польскіх матацыклаў. Захавалася толькі некалькі аўтэнтычных экземпляраў. Адзін з іх знаходзіцца ў Музеі тэхнікі ў Варшаве.