“Дзелавы інтэрнэт” расказаў пра тое, што можна зрабіць не толькі за грошы
Па словах арганізатаркі канферэнцыі Святланы Дзявятавай, пры фармаванні праграмы акцэнт рабіўся на тры асноўныя блокі.
“Першы блок мы прысвяцілі тэндэнцыям у байнэце. Другі блок зрабілі для тых, хто хоча стварыць прадстаўніцтва ў сетках. Гэта людзі, якія хочуць зрабіць наяўныя сайты больш развітымі. Трэці блок закрануў прасоўванне ўжо існуючага бізнесу ў інтэрнэце: рэкламу і сацыяльныя сеткі.
Мы імкнуліся прывезці людзей, якія могуць расказаць не пра тое, што можна зрабіць за грошы. Нашы дакладчыкі сёння далі нейкія практычныя рэчы, якія карыстальнікі інтэрнэту змогуць зрабіць самі і сваімі сіламі”.
Кіраўнік кантэнт-агенцтва Анастасія Дудзіна распавяла ўдзельнікам пра капірайтынг: асаблівасці напаўнення сайтаў, асноўныя памылкі і давала парады на будучыню практыкуючым капірайтэрам.
Таксама на канферэнцыі былі прыведзены прыклады і інтэрнэт-статыстыка па Гродне і Гродзенскай вобласці.
55,7% карыстачоў ад прыкладна аднаго мільёна насельніцтва рэгіёну – паказчык добрага пранікнення. Значная частка карыстальнікаў мае вышэйшую адукацыю – 36% і знаходзіцца ў законным шлюбе – 47%. На другім месцы наведвальнікі з сярэдне-спецыяльнай адукацыяй – 33%.
Па родзе заняткаў лідзіруюць служачыя і спецыялісты – 28%, студэнты і навучэнцы – 17%. Пенсіянераў і беспрацоўных па 3%, прадпрымальнікаў і хатніх гаспадынь – 6%.
align=”left” alt=”Александр Чекан, TUT.BY, Деловой интернет: Гродно 2013″ >Ад дырэктара партала TUT.BY Аляксандра Чакана ўдзельнікі даведаліся пра тое, як утрымаць на сайце наведвальнікаў, якія цікавяцца не толькі навінамі.
“Людзей, якія цікавяцца аналітычнымі артыкуламі, менш, чым тых, хто чытае аб аварыях і здарэннях. Каб утрымліваць гэтую групу чытачоў, трэба каб гэтая аналітыка з’яўлялася на сайце на рэгулярнай аснове і людзі прывыклі, што яна ёсць”.
На канферэнцыі таксама можна было даведацца пра беларускую інтэрнэт-камерцыю, як выкарыстоўваць сетку знаёмстваў для бізнесу і як не стаць ахвярай даменных ашуканцаў.
“Наведвальнікаў “Дзелавога інтэрнэту” ў гэтым годзе па візуальных адчуваннях больш, чым у мінулым, – працягвае арганізатарка Святлана Дзявятава. – Калі Аляксандр Чакан папрасіў падняць рукі тых, хто быў у мінулым годзе, 30% наведвальнікаў залы паднялі рукі. Гэта сведчыць аб тым, што аўдыторыя змяняецца, і прыходзяць новыя людзі”.
Здымкі аўтаркі