“Пікавая дама” Гродзенскага лялечнага атрымала чарговую ўзнагароду

|

Міжнародны тэатральны фестываль “Васара-2013” праходзіў пад патранатам мастацкага кіраўніка Маскоўскага тэатра імя Вахтангава Рімаса Тумінаса і пры садзеянні міністэрстаў культуры Расіі і Літвы.

 

Тэма конкурса – “Класіка і 21 стагоддзе”.

Свае спектаклі журы прадставілі тэатры з Масквы, С.-Пецярбургу,  Арэнбургу, Арменіі, Беларусі, Літвы і Малдовы.

У розных жанравых формах яны ўвасобілі творы Лесінга, Салтыкова-Шчадрына, Дастаеўскага, Пушкіна, Тургенева, Міцкевіча.

Сярод іх абраныя пераможцы 11 намінацый і прыза глядацкіх сімпатый.

 

Па сканчэнні конкурснай праграмы свае дыпломныя работы паказалі студэнты тэатральных ВНУ. Для іх працавала рэжысёрская лабараторыя Тумінаса.

Да фінала фестываля моладзь пад кіраўніцтвам мэтра прапанавала публіцы свае эскізы.

 

Тэатральны фестываль у Друскеніках працягваўся амаль месяц: з 13 ліпеня да 10 жніўня.

Гарадзенскія лялечнікі паказалі “Пікавую даму” 28 ліпеня.

Містыфікацыя паводле аповесці Аляксандра Пушкіна і оперы Пятра Чайкоўскага робіць саміх аўтараў героямі спектакля, які развіваецца як іх своеасаблівая творчая дуэль.

“Пікавая дама” прынесла сваім стваральнікам мноства ўзнагарод.

Спектакль узяў Гран-пры VIII Міжнароднага фестываля тэатраў лялек Spectaculo Interese г. Астрава (2011), VI Міжнароднага фестываля тэатраў лялек «Петрушка Великий» г. Екацярынбург (2012). Адзначаны Прызам глядацкі-х сімпатый на VI Міжнародным фестывалі татраў лялек і анімацыйнага кіно для дарослых «Лялька таксама чалавек” г. Варшава (2011), на XXV Міжнародным тэатральным фестывалі «Valise» г.Ломжа (2012); Прызам «Признание коллег» на VI Міжнародным фестывалі тэатраў лялек «Петрушка Великий» г. Екацярынбург (2012).
Пераможца II Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі ў намінацыях «Лепшы спектакль года», «Лепшы спектакль тэатра лялек», «Лепшая рэжысёрская праца» (рэжысёр-пастаноўшчык Алег Жугжда), «Лепшая жаночая роля» (вядучы майстар сцэны Ларыса Мікуліч).

На ХХ міжнародным фестывалі дзіцячых тэатраў, які адбываўся 19-25 траўня ў сербскай Субоціцы, спектакль быў адзначаны ў трох з сямі намінацый: “Лепшая праца рэжысёра” (рэжысёр Алег Жугжда), “Лепшая жаночая роля” (Ларыса Мікуліч) і “Лепшая мужчынская роля” (Аляксандр Енджэеўскі).