29 сакавіка ў “Гадзіну Зямлі” згасне экран на Савецкай плошчы

Гэтак, у “Раскошы” будзе адключана музыка з калонак, зайграе саксафаніст. У антыкафэ “Жывы час” – пройдзе акустычны канцэрт пры выключаным свеце і запаленых свечках. Зайграюць скрыпка, кларнет, саксафон і гітара. Таксама пройдзе віктарына з падарункамі і паказ караткаметражкі. Пачатак – у 20.00. Аплата па тарыфу антыкафэ.

 

У межах акцыі пройдзе таксама конкурс відэаролікаў “Гадзіна ценяў”. Падрабязныя ўмовы можна знайсці тут.

 

У мінулым годзе ў межах акцыі ўдалося зэканоміць каля 20 тыс. кВт. Тады падсветку сваіх будынкаў пагасілі такія прадпрыемствы як “Гродна Азот”, “Гроднаэнерга”, “Хлебазавод” і іншыя. Цалкам была адключаная падсветка на будынках аблвыканкама і гарвыканкама, Палаца культуры тэкстыльшчыкаў і драмтэатра. Таксама адключылі падсветку экрана на Савецкай плошчы.

 

Упершыню экран у “Гадзіну зямлі” пагас у 2012 годзе. Тады ж імпрэза пры свечках адбылася ў неіснуючай ужо “Кальяннай”. “Гадзіна зямлі” адбывалася ў Гродне і ў 2011.

 

Больш пра акцыю ў гэтым годзе можна даведацца ў VK.

 

Арганізатары: таварыства “Зялёная сетка” і сайт “Зялёны Гродна”, пры падтрымцы Гродзенскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.

 

     
  “Гадзіна зямлі” гэта міжнародная акцыя, што праводзіцца з 2007 года. Яе мэта – узмацніць цікаўнасць да праблем празмернага выкарыстання энергіі. Удзельнікі сімвалічна адключаюць святло і электрычныя прыборы на адну гадзіну ў знак заклапочанасці будучыняй планеты.  
     

 

Здымак Ігара Бублікава