Ля Новага замку прайшла акцыя-віншаванне ветэранаў Вялікай айчыннай (фота)

На тэрыторыі Новага замку размясцілася невялікая выстава з фотаздымкамі Гродна часоў акупацыі, кнігамі пра вайну, дзіцячымі малюнкамі на тэму вайны і перамогі. Крыху далей – невялікая падборка аўтэнтычных рэчаў часоў вайны, а таксама бутэрброды з салам і гурком.

Запрошаныя ветэраны занялі месцы ў першых шэрагах перад уваходам у музей – там і праходзіла ўся акцыя. Вядучыя расказвалі пра вайну, уключалі аўдыёзапісы з фрагментамі хронік ды вылікалі выступоўцаў – удзельнікаў праекту “Ведай нашых”, што спявалі добра вядомыя ваенныя песні. Некалькі разоў моладзь у строях, стылізаваных пад часы вайны, запрашала ветэранаў узгадаць маладосць і патанчыць. Маленькія дзеці чыталі ветэранам вершы.

 

У момант адорвання пра кожнага ветэрана падрабязна расказалі і прыгадалі ягоны вайсковы шлях.